Вы жадаеце пераклясьці PledgeBank на сваю мову? Мы спалегчылі Вам гэтую задачу.
Спачатку скантактуйцеся з намі, каб мы маглі дапамагаць Вам ды магчыма пазнаёмілі б зь іншымі перакладачамі на тую ж мову. Раім таксама падпісацца на нашу дасылку, каб мець магчымасьць абмяркоўваць перакляды.
Паведаміце нам, калі нешта зь апісанага ніжэй будзе незразумелым для Вас. Інструкцыі завостраныя пад карыстальнікаў Windows - нашыя выбачэньні – анягож карыстальнікам іншых сістэмаў тае не павінна стацца праблемай.
Існуе два чыны перакляду інтэрфэйсу - уручна або з дапамогай poEdit, адмысловае праграмы для пераклядаў. Калі Вы не дасьведчаныя ў пераклядніцтве, раімо poEdit: у ім лёкка адсочваць неперакладзеныя радкі ды недаробкі.
Па любых праблемах зносьцеся з намі ці запытвайцеся на дасылцы.
Замяшчальнікі %: А вось гэта крыху больш складана. Замяшчальнікі кшталту % - гэта тое, што ставіцца ў тэкст назамест нейкага зьменнага парамэтру – %d замяняе лік, %s - нейкі тэкст. Напрыкляд, вось як выглядае сказ пра колер ды памер ката ў гішпаньскае мове:
"The cat is %s and %d centimetres long." "El gato tiene %s y %d centímetros de largo."
Колеры (якія замененыя замяшчальнікамі) будуць перакладзеныя асобнымі радкамі. Калі паўстае сітуацыя, калі Вам трэба памяняць пасьлядоўнасьць замяшчальнікаў %, то бок пусьціць іх у адрозным ад ангельскага парадку, Вам трэба пазначыць нумары замяшчальнікаў. Вось прыкляд (адно калі гэта ўзьнікне, зьвяртайцеся па нас) :
"I have %s the %s." (I have read the book.) "Ich habe das %2$s %1$s." (Ich habe das Buch gelesen.)
Напрыкляд, французкаю:
msgid "The cat is black." msgstr "Le chat est noir."
Яшчэ раз - калі радок утрымлівае падвоенае двукосьсе, то яму мусіць папярэднічаць нахільная рыса. Вось, напрыкляд, у нямецкае мове:
msgid "He said \"I like cheese.\"" msgstr "Er sagte \"Ich liebe Käse.\""
Часьцяком можа атрымацца так, што пераклядаемы блёк надта вялікі й не зьмяшчаецца ў адзін радок. У такім выпадку Вам трэба напісаць яго ў некалькі радкоў наступным чынам: у першым радку пішацё "", у наступных радкох расьпісваеце перакляд; "\n" выкарыстоўваецца, каб пазначыць пачатак новага радку. Вось як гэта будзе выглядаць італійскаю:
msgid "" "I have 2 dogs, 1 cat, 1 guinea pig and a giraffe.\n" "The giraffe has a long neck, and the two dogs are" "called Bill and Ben." msgstr "" "Ho 2 cani, 1 gatto, 1 cavia e un giraffe.\n" "Il giraffe ha un collo lungo ed i due cani sono" "denominati Bill e Ben."
Замяшчальнікі %: Нажаль, ёсьць пару рэчаў, што крыху ўскладняюць перакляд. Першая - гэта замяшчальнікі выгляду % . Яны з'яўляюцца ў тэксьце, калі трэба замяніць нейкае зьмяняемае слова – %d азначае нумар, %s азначае тэкст. Вось прыкляд зь гішпаньскае мовы наконт колеру ды памеру ката:
msgid "The cat is %s and %d centimetres long." msgstr "El gato tiene %s y %d centímetros de largo."
Колеры (якія замененыя замяшчальнікамі) будуць перакладзеныя асобнымі радкамі. Калі паўстае сітуацыя, калі Вам трэба памяняць пасьлядоўнасьць замяшчальнікаў %, то бок пусьціць іх у адрозным ад ангельскага парадку, Вам трэба пазначыць нумары замяшчальнікаў. Вось прыкляд (адно калі гэта ўзьнікне, зьвяртайцеся па нас) :
msgid "I have %s the %s." (I have read the book.) msgstr "Ich habe das %2$s %1$s." (Ich habe das Buch gelesen.)
Множны лік: Іншая крыху складанейшая рэч. Мы скарыстоўваем замяшчальнікі %, каб у залежнасьці ад формы лічэбніку выдаваць патрэбны від назоўніку. Мабыць, будзе прасьцей, калі я прывяду прыкляд з партугальскае мовы:
msgid "I have %d dog." msgid_plural "I have %d dogs." msgstr[0] "Eu tenho %d cão." msgstr[1] "Eu tenho %d cães."
У некаторых мовах існуе тры формы множнага ліку – для трэцяе формы дадайце радок msgstr[2], і я прасачу, каб сістэма слушна ідэнтыфікавала яе.
Мэцью Зомэрвіль
13th лістападу 2005