Злучаныя Штаты Амерыкі
Я зраблю, але толькі калі Вы мяне падтрымаеце


Success Stories

Here at PledgeBank, we’re quite proud of the actions people have taken to improve their communities. Each of the successful pledges on the site mark something significant – trees planted, books distributed, friendships formed, votes cast, money donated, letters written, and a whole host of other actions. We’re happy to say that people all over the world have created change and taken initiative in a wide variety of ways, and would like to share some of our favourite success stories with you.

Бібліятэка Bakul

Ахвяруйце кнігі, каб стварыць бібліятэку – Bakul-Library

“Дазвольце мне спачатку выказаць Вам маю ўдзячнасьць за пераўтварэньне шараговае гісторыі пра Бакул у Бакульскую Гісторыю, зь вялікае літары, пра якую людзям закарцела размаўляць. Пасьля таго, як Вы распавялі пра Бакул на канфэрэнцыі Net Squared ды часопісу Idealist, зрабілі падкаст пра нас, мы сталіся прыкладам сацыяльнага прадпрыймальніцтва, што дасьледвала IIM Calcutta, адна з найпрэстыжнейшых бізнэс-школаў у Індыі, ды Дэлійскі унівэрсытэт, лепшы ў Індыі. Але пачалося ўсё з Вас. Таму дзякуй Вам вялікі.

“У любым выпадку, Бакул стаўся прыкладам, як можна сабраць невялікія рэсурсы асобных незаможных людзей ды скарыстацца дзеля агульнае мэты. Бакул - гэта ўдалая спроба пахіснуць перакананьне, што мы нічога ня можам, бо мы бедныя й ня майма рэсурсаў, каб зьмяніць сьвет. Пасьля таго, як мы выкрылі Pledge Bank, мы зразумелі, што гэта быў гатовы форум для людзей, што намагаліся перамагчы сваю бязраднасьць. І гэта сталася першым крокам да нашае перамогі.

“Болей за тое, калі мы распачалі кампанію, "Ахвяруйце кнігі: пабудуйма a бібліятэку разам", мы атрымалі багата станоўчых водгукаў. Шмат хто пераймаўся, што гэта занадта добрая ідэя, каб рэалізавацца. У нас не было нават банкавага рахунку, куды можна было б пералічваць ахвяраваньні, мейсца, дзе захоўваць кнігі. Кампанія па зборы абяцаньняў апынулася пасьпяховай. Ськептыкам мы сказалі, што калі яны ня знойдуць кагосьці іншага, хто падтрымае ідэю, то яны вольныя не падпісвацца. Па меры набліжэньня да мэты усё болей людзей захоплівалася ідэяй, нават ськептыкі запалалі энтузыязмам. Як вынікі, мы майма адну з найлепшых бібліятэкаў у Індыі, і ўсё гэта заўдзякі супольным высілкам 1000 з рэштаю асобаў, што мелі веру ў ідэю.”

Стваральнікам абяцаньня стаўся friendly dog, tagged 595

Ладзіць гуманітарны тур да Новага Арлеану – airfarespledge

“Выявы (вельмі маляўнічыя) вынікаў урагану Катрына прымусілі мяне задумацца, чым уласна я мог бы дапамагчы ахвярам. Я фан джазу й ведаю Новы Арлеан досыць файна. Ґары Конік Малодшы быў першаю асобай, пра каго я падумаў; я пайшоў на connick.com, каб убачыць, ці была там спасылка на ахвяраваньні. Так, там нехта ахвяраваў грошы, але для мяне варыянт толькі з грашыма ня быў прыймальным.

“Спачатку я стварыў абяцаньне, каб назьбіраць грошаў на далёт да Новага Арлеану для валянтэраў, якія хацелі працаваць з CERMT (гэта адна з арганізацыяў, што дапамагала ахвярам Катрыны).”

Працягнуць чытаньне…

The pledge creator stood by a huge pile of underwear

Collect underwear for orphans – Undies4Liberia

“The idea of just wanting a new, clean pair of undies sounds crazy to most of us, but for orphans in Liberia, this is a luxury! After spending a month working at an orphanage in Liberia last year, I noticed most of the kids only had one pair of underwear, which was usually falling apart at the seams. I know I take my clean, comfortable undies for granted, but it felt like such a natural, easy way for people to get involved!

“I actually stumbled upon PledgeBank while I was trying to find another website, but thought it was a great way to get people involved in something that’s very close to my heart! I set up my pledge, expecting a few family members and friends to sign up. I never thought my pledge would be successful, and that so many total strangers would get involved!

“My goal for a successful pledge should have produced 450 pairs of undies; but the final count is 753 pairs of new, clean undies for the children of Liberia! The response was so great that not only will the children at one orphanage benefit from the generosity of strangers, but I will be able to give new undies to multiple orphanages! I just put all of the undies on a shipping container this week, which will arrive in Monrovia around the beginning of April. I’m leaving for Liberia on March 24th to spend 6 months there working with a wonderful organization called Orphan Relief and Rescue. ORR works with 80+ orphanages in and around Monrovia, so there will be plenty of children to give all of the donated undies to!

“Even though the pledge is closed, people are still contacting me to send undies and giftcards! So, in the end, over 750 pairs of undies will be going to the orphans of Liberia because of the kind-hearted people who use PledgeBank! To say ‘thank you’ is not enough; but to see the children smile because someone cares says it all!”

Выбарны назіральнік Becky, з надворку выбарчае дзяльніцы

Сабраць людзей для маніторынгу выбараў – electionwatch07

“Я сумняюся, што без PledgeBank мы далі б рады сабраць столькі назіральнікаў за выбарамі. Адкрытая натура PledgeBank таксама спрыяла таму, што большасьць падпісантаў насамрэч выканалі свае абяцаньне ды заявіліся ў якасьці назіральнікаў. У выніку, 25 чалавек сталася акрэдытаванымі праз Выбарчую Камісыю на назіраньне ў Англіі ды Шатляндыі. Вынікі іх працы патрапілі ў нашую 65-старонкавую справаздачу, якая атрымала значнае асьвятленьне ў мэдыях.”

First1000 logo

Get 1,000 people to move house – First1000

“Сябры праекту Free State выявіліся вельмі актыўнымі ў зборы подпісаў. У выніку, 1000 асобаў пераяжджацьмуць у Нью-Гэмпшыр да канца 2008 году, каб стацца актывістамі Liberty!”

Выратуйце Сыкамору

Кампанія па выратаваньні дрэва – SaveTheSycamore

“Колькасьць людзей старэйшага ўзросту, што дапамагалі мне сваімі званкамі й лістамі ў Раду, была фэнамэнальнаю. Вялікі Вам дзякуй за такую прафэсыйную арганізацыю. Наступным маім абяцаньнем напэўна станецца прамоцыя самога Pledgebank - ува ўдзячнасьць за Вашую дапамогу. Гэта вялічэзны гонар - магчымасьць нешта зьмяніць! Я насамрэч у шоку!!!!!! .Дзякуй ад нашае супольнасьці, сям'і ды 'шчэ раз ад мяне”

Зьбярыце грошы на дабрачыннасьць – trees4kenya

“Я сачыў за праектамі MySociety цягам некаторага часу, і як толькі PledgeBank стаўся анансаваным, я далучыўся да яго: настолькі вартай ідэяй ён мне падаўся. Гэты сайт насамрэч палягчае арганізацыю калектыўных дзеяньняў.

“Animal Aid мае вялікую групу падтрымкі, таму мы даслалі ўсім мэйл з просьбай падтрымаць абяцаньне. Потым мы даслалі тым, хто падпісаўся, яшчэ адзін мэйл з запытам далучыць сваіх сяброў. Па меры з'яўленьня новых абяцаньняў мы дасылалі ўсім ранейшым падпісантам абвесткі пра іх з заклікам падтрымаць ініцыятыву.

“Абяцаньне на PledgeBank спрычынілася да стварэньня ірыгацыйнае сыстэмы ў інтэрнаце для сіротаў; колькасьць зямлі пад вытворчасьць ежы павялічылася дастаткова, каб інстытуцыя сталася самадастатковай. Мы таксама далі рады збору грошаў на навуковыя мэты ды зладзілі масавыя звароты да нашых дэпутатаў у парлямэнце.”

Прымусьце людзей усьміхнуцца – give3hugsaday

“Я пачаў ад вельмі простага абяцаньню, пад якім дала б рады падпісацца большасьць карыстальнікаў: хацеў пабачыць, што здарыцца… Мяне таксама заўжды інтрыгавала моц лічбаў і тое, як пераўтварыць колькасьць у пэўнае дзеяньне з адчувальнымі вынікамі… Я адліставаў абяцаньне пяцём або шасьцём сябрам ці сем'ям; цягам пары гадзінаў я ўжо меў двох або трох падпісантаў. Гэта стала, каб абяцаньне ўбачыла грамадзкасьць ды каб пачалі падпісвацца незнаёмыя мне людзі.”

Дапамажыце навакольлю – showerpower

“Я ўпершыню пачуў пра PledgeBank, чытаючы кнігу Майкла Нортана 365 шляхоў зьмяніць гэты сьвет - яе я набыў для сваёй сястры, як заўважыў, што мы занадта часта пачынаем разам стагнаць наконт сусьветных праблемаў, адчуваючы сваю бязраднасьць. Адной з найвялікшых праблемаў у Аўстраліі ёсьць недахоп пітнае вады. Мы падумалі, што калі мы зь сястрою зьменім прынамсі свае звычкі марнаваць ваду, гэта станецца маленькім, але слушным крокам у слушным жа ж кірунку. Даведаўшыся пра PledgeBank, мы вырашылі паспрабаваць нацэліць іншых на тую ж мэту: тады гэта будзе сэнсоўная ініцыятыва!

“Я лічу, што калі ўва ўсіх нас прачнецца адказнасьць перад іншымі за свае ўчынкі, гэты сьвет станецца лепшым мейсцам да жыцьця. Замест таго, каб шукаць таго, хто павінны вырашыць тую або гэтую малую ды вялікую праблему, папросту варта пабраць на сябе адказнасьць за тое, што дзеецца наўкола, за мінулае й налецьце.

“Павінны сказаць, што раніцавая павіннасьць паліўкі гароду ручма раней былі для мяне нейкаю карай. Але зь цягам часу гэтыя простыя дзеяньні сталіся нечым, што дапамагае мне падтрымліваць сувязь са сьветам :). У нашае гаспадарцы (яна складаецца з чацьвёх асобаў) ўва ўсіх раптам прачнулася цікавасьць да назіраньняў: паліваючы гарод, мы сталі раптам заўважаць, наколькі вырасла вунь тая расьлінка ў куту або яе выпрасталася гэтая грушка каля дзьвярэй. Я пачаў зважаць на птушак ды жывёлаў, якія завітвалі час ад часу да нас. Можа, яны там былі ўвесь час, папросту я гэтага не заўважаў. Такім чынам, зараз перад выйсьцем на працу я баўлю некаторы час у гародзе, набіраючыся станоўчых эмоцыяў.

“Колькі невядомых мне людзей з усяго сьвету падпісаліся пад маім абяцаньнем…і як мне гэта дапамагло!”

Fund a technology scholarship – WIPTintern

“Having signed a pledge on Pledgebank before, I decided it could be a really effective tool in helping me empower and mobilize others. We decided that we would raise some money to provide a small working stipend for a young woman intern. Within the first 48 hours, I had reached my goal of pledgers. It was profoundly exciting, and really helped energize our modest fundraising effort.”


Прагляд

Падпішыцеся, каб атрымоўваць зьвесткі аб стварэньні новых абяцаньняў у навакольлі — Працуе ў любой краіне!
Адрэса e-mail: Краіна:  Горад/мястэчка: