F.A.Q.
- Для чаго прызначаны PledgeBank?
- PledgeBank - гэта сайт, што дапамагае людзям дзейнічаць, асабліва
тады, калі патрэбныя высілкі некалькіх людзей. Мы мяркуем, што сьвет
патрабуе такі сайт, бо шмат добрых рэчаў не адбываецца, таму што
бракуе людзей, гатовых рабіць іх.
- Можаце даць мне пару прыклядаў?
- Натуральна! 'Я распачну сартаваць сьмецьце, калі 100 чалавек
у маім горадзе зробяць тое ж'; 'я арганізую свайму дзіця школьную
імпрэзу, калі 3 іншых бацькі мне дапамогуць';'Я ствару новы сайт,
калі 1000 чалавек паабяцаюць наведваць яго'.
- Як гэта працуе?
- PledgeBank дазваляе карыстальнікам рабіць абяцаньні ды дае
прыладарый, як заахвоціць іншых кіравацца гэтымі абяцаньнямі.
Абяцаньне - гэта нейкая заява кшталту:"Я зраблю гэта, але толькі
калі Вы мне дапаможаце." Стваральнік пасьля публікуе абяцаньне
ды заахвочвае іншых падпісацца пад ім.
Што можа адбыцца далей?
Калі абяцаньне не зьбярэ досыць падпісантаў (напрыкляд, было
запытана 100, а падпісаліся 20), то мы дасылаем кожнаму падпісанту
паведамленьне кшталту "Посьпехаў у наступны раз!" Калі абяцаньне
выканаецца - мы дасылаем паведамленьне: "Супер! Ну дык
працавацьмем!"
- Як мне запрасіць людзей паабяцаць?
- Абяцаць можна што заўгодна, калі гэта ня нешта крымінальнае або
агрэсіўнае. Таксама ня варта абяцаць нічога парнаграфічнага -
сумленьне трэба мець :)
- Я чаму Вы ўпэўненыя, што людзі выканаюць абяцаньне ў рэале?
- Мы ня ўпэўненыя. Але PledgeBank заснаваны на прыпустцы, што людзі,
да пэўнае ступені кожны, жадаюць дзеяньню. Калі мы зьнітуем іх зь
яшчэ пяцьцюдзесяцьцю, то жаданьне дзейнічаць ў першых, прынамсі,
падпісантаў будзе мацней, чым калі яны ня ведаюць, хто іх можа
падтрымаць. Дасьледваньне "грашовых" абяцаньняў спраўдзіла, што ўсе выкананыя абяцаньні з гэтае групы адрозьніваюцца 75% узроўнем выкананьню.
- Ды такі што я буду зь гэтага маць?
- А проста тое, што ты ня будзеш на пляцы Каліноўскага адзін на адзін з
АМАПам, і тое, што ты не адзін імкнесься размаўляць на нейкае іншае
мове. Няхай віртуальна, але табе гэта дасьць адчуваньне - ты не самотны.
- Ці гэта безкаштоўна?
- Карыстаньне сайтам безкаштоўнае - не мае значэньню, што Вы тут
робіцё. Анягож, калі Вы лічыце, што мы стварылі трапны сэрвіс ды
жадаеце зрабіць унёсак - скантактуйцеся з намі або зрабіце ахвяраваньне наўпрост.
СМСкі на PledgeBank (толькі зь Вялікая Брытанія) каштуюць паводле Вашага
тарыфнага пляну.
Арганізацыйныя пытаньні
- Хто стварыў PledgeBank?
- Гэны сайт быў пабудаваны mySociety.
mySociety з'яўляецца валянтэрскае арганізацыяй з Вялікае Брытаніі, што аб'ядноўвае валянтэраў ды
стваральнікаў сайтаў накшталт TheyWorkForYou.com.
Першаснаю мэтай mySociety's
з'яўляецца стварэньне вэб-рэсурсаў, што даюць людзям магчымасьць
арганізоўваць жыцьцё сваёй суполкі. Першым праектам быў
WriteToThem.com, рэсурс, што дазваляў выбарцам ліставаць сваім дэпутатам.
- Хто аплочвае працу PledgeBank?
- PledgeBank быў створаны mySociety, а менавіта групаю прафэсійных
распрацоўнікаў ды валянтэраў. Праца распрацоўнікаў аплочвалася
Адміністрацыяй віцэ-прэм'ера ды яго інавацыйным
фондам у партнэрстве зь мясцоваю радай графства Вэст Сасэкс.
- Дапамога з праектам патрэбная?
- Так, нам магла бы прыдацца Вашая экспертыза, як тэхнічная, так і гуманітарная. Калі Вы настроеныя сур'ёзна, скантактуйцеся з намі.
- Дзе можна знайсьці зыходны код PledgeBank?
- The software behind PledgeBank is open source, and available to you
mainly under the GNU Affero GPL software license. You can download the source
code and help us develop it. You're welcome to use it
in your own projects, although you must also make available the source code to
any such projects.
- Людзі ствараюць рэчы, а не арганізацыі. Хто канкрэтна пабудаваў PledgeBank?
- OK, we are
Mike Bracken,
Edmund von der Burg,
James Cronin,
Francis Irving,
Chris Lightfoot,
Etienne Pollard,
Richard Pope,
Matthew Somerville,
Tom Steinberg.
- Translations by
Nic Dafis (Welsh),
Hugo Caballero Figueroa (Spanish),
Tim Morley (Esperanto),
Diego Galli (Italian),
LaPingvino and Leo De Cooman (Dutch),
Creso Moraes (Brazilian Portuguese),
Alexander Markushin (Russian),
maidan.org.ua team (Ukrainian),
Hugo Lamoureux (French),
Oliver Ding, Isaac Mao, Danny Yu, Nan Yang, Jacky Peng (Chinese),
Aliaksej Lavońčyk (Belarusian),
Jaroslav Rynik (Slovak).
- Thanks also to
Tangent Labs (for SMS in the UK),
the US military (for the world gazetteer),
CIESIN (for population density data),
Ordnance Survey (for UK postcodes),
Ben Furber for our favicon,
the entire free software community (FreeBSD, Linux, PHP, Perl, Python, Apache,
MySQL, PostgreSQL, we love and use you all!) and
Easynet (who kindly host all
our servers).
Let us know if we've missed anyone.
Пытаньні што да стварэньню абяцаньняў.
- Якога кшталту абяцаньні спрацоўваюць, а якога - не?
- Тут нямашака дакладных рэцэптаў, анягож вось пара агульных
рэкамэндацый. Па-першае, не замахвайцеся на вялікую аўдыторыю
(чым меней людзей, тым большы шанец выкананьню). Па-другое, калі
Вы актыўна прасоўваеце Вашае абяцаньне ўсімі магчымымі метадамі,
плён таксама будзе большы, чым ад простага ўтаропленьня ў экран.
Так што раскідвайце ўлёткі, рабіце дасылкі, вывешвайце аб'явы. Чым
лепей прамоцыя, тым большы плён.
- Колькіх людзей варта запытваць?
- Мы б параілі Вам вызначаць мінімальна прымальную аўдыторыю.
Вызначыце, колькі людзей насамрэч Вам патрэбна. Інакш Вы проста
прамарнуеце час. Напрыкляд, для арганізацыі дыскатэкі стане й 5
арганізатараў, а для мітынга прымальнай аўдыторыяй будзе ўжо
10000.
- Why does my new pledge not appear on the All Pledges page or in search results?
- Новым абяцаньням прыдаецца ўласная старонка, але яны ня з'явяцца
на першае старонцы парталу, пакуль пад імі ня будзе стаяць колькі
подпісаў. Гэта ёсьць перасьцярогай супраць засьмецьваньню PledgeBank
"пустымі" абяцаньнямі, на якія забылі адразу па іх стварэньні.
- Вы выдаляеце глупыя або агрэсіўныя абяцаньні?
- PledgeBank reserves the right to 'backpage' any pledge which we
consider to be inappropriate. This means that your pledge will work, but will
not show up on the all page, or in the search. We will normally backpage
pledges which are really nothing more than advertising or propaganda, or which
are entirely frivolous. We will also delete pledges which promote or incite
illegal behaviour.
- Чаму немагчыма карэктаваць абяцаньне па яго стварэньні?
- Людзі падпісваюцца менавіта пад тае фармулёўкай, што Вы запісалі ў
першы раз. Чалавечая мова недасканала перадае думкі, і абяцаньне,
зьмененае ў адным-аднюткім слове можа значыць для кагосьці зусім
іншае, чым Вы мелі на ўвазе. Анягож, калі ўзьнікла пільная патрэба
нешта касмэтычна падлатаць, спачатку скантактуйцеся з намі. А вось калі Вы жадаеце
кардынальна зьмяніць фармулёўку - лепей за ўсё стварыце новае
абяцаньне ды праінфармуйце сваіх падпісантаў аб ім (сэкцыя
'Прамоцыя').
- Як мне скантактавацца з тымі, хто падпісаўся пад маім абяцаньнем?
- Вы можаце даслаць паведамленьне сваім падпісантам у любы момант.
Для гэтага перайдзіце на старонку Вашага абяцаньню да сэкцыі ПРАМОЦЫЯ.
Калі Вашае абяцаньне станецца пасьпяховым, Вы дасьцё рады
паведаміць аб гэтым усім сваім падпісантам - у тым ліку й тым, хто
падпісаўся праз мабільнік.
Не забудзьцеся, калі ласка, пазначыць у паведамленьнях да падпісантаў
Вашыя кантактныя дэталі, каб у налетнім падпісанты маглі
зьнесьціся з Вамі. Калі нехта падпішацца на абяцаньне пасьля дасылкі
Вамі агульнага паведамленьню, ён атрымае копію ды спасылку на старонку з больш раньнімі паведамленьнямі.
- Ці можна падпісвацца праз СМСкі, калі так, то як?
- Так, пакуль што толькі ў Вялікая Брытанія. Калі можаце дапамагчы адладзіць
смс-абмен зь іншымі краінамі, то зьнясіцеся з намі. Ува фляерах да твайго абяцаньню
падрабязна распісана, якім чынам падпісвацца праз СМС. Таму найлепшым рашэньнем
будзе раздрукаваць пару фляераў ды заўжды насіць іх з сабой. Іх можна знайсьці ў
сэкцыі ПРАМОЦЫЯ на старонцы Вашага абяцаньню. Для падпісантаў з Вялікая Брытанія пазначэньне,
куды ды як тэкставаць, можна знайсьці ўнізе формы подпісу.
- Як дадаць малюнак да абяцаньню?
- Перайдзіце да старонкі з Вашым абяцаньнем, абярыце "Дадаць малюнак да абяцаньню" у разьдзеле "Прамоцыя". Можаце скарыстацца любым малюнкам, што Вам даспадобы, ці нават сваім фота!
- Вы маглі б зрабіць асобную версію PledgeBank для маёй арганізацыі?
- Так. Мы можам згрупаваць усе Вашыя абяцаньні, зьмяніць лога,
загалоўкі, колеры ці нават увесь стыль сайту, каб той адпавядаў
Вашым карпаратыўным прыкметам. Мы можам спалучыць яго якім
заўгодна чынам з Вашым карпаратыўным сайтам. Мы можам зрабіць яго
публічна бачным або схаваным, адкрытым толькі для Вашых вачэй.
Зазвычай гэтая праца з'яўляецца камерцыйнай. Усе прыбыткі ад
такога рода дзейнасьці атрымлівае mySociety.
Скантактуйцеся з намі, патлумачце нам Вашую візію і - наперад.
Унізе гэтае старонкі Вы знойдзеце сьпіс пэрсаналізаваных сайтаў
"Міжнародныя" пытаньні
- Можна паставаць абяцаньні не на ангельскае мове?
- Так! Мы залатвілі некалькі цалкам адладжаных міжнародных версіяў
PledgeBank. Калі Ваш паслугач наладжаны належным чынам, бачына
адразу пералучыцца на Вашую мову. У іншых выпадках, унізе старонкі
Вы можаце абраць патрэбную Вам мову. Калі яе там няма, і Вы жадаеце
дапамагчы перакласьці PledgeBank - прачытайце нашую старонку
дапамогі перакладнікам.
- У якіх краінах працавацьме PledgeBank?
- Ва ўсіх. Калі Вы заходзіце на сайт, мы ідэнтыфікуем, дзе Вы
знаходзіцеся, ды паказваем Вам абяцаньні толькі датычна Вашае краіны.
Каб пераключыцца на іншую краіну, пстрыкніце на ймя краіны
ўгары праваруч ад лёга PledgeBank.
Скантактуйцеся
з намі , калі Вы жадаеце пераклясьці сайт на сваю мову.
- А чаму тады ідэнтыфікацыя паводле індэксу магчымая толькі ў Брытаніі?
- We'd be happy to talk to anyone who could help us extend
the postcode search overseas—please join this
email list to help us out.
- ...а СМСкі? Таксама толькі брытанскія...
- Зноў, калі ласка, скантактуйцеся з намі, калі Вы
можаце дапамагчы з арганізацыяй СМС-сэрвісаў для PledgeBank у Вашае краіне.
- Калі падпісваюся, я не хачу, каб усе бачылі маё імя!
- Няма пытаньняў. Падчас падпісаньню ЗДЫМІЦЕ ПСТРЫЧКУ насупраць
квадратыку "Паказваць маё імя". Як варыянт, Вы можаце падпісацца
праз СМС (толькі ў Вялікая Брытанія). Таксама, калі Вы робіце нейкае
прыватнае абяцаньне, Вы можаце абмежаваць дасяг да яго праз PIN
(толькі тыя людзі, што будуць ведаць яго, дадуць рады прагледзець
тэкст абяцаньню).
- Хто ўбачыць маю адрэсу e-mail?
- Мы не перадаем Вашыя адрэсы e-mail нікому за выняткам тых
выпадкаў, калі нас абавязвае суд. Стваральнік абяцаньню можа
дасылаць паведамленьні падпісантам, але ён усё адно ня бачыць іх
адрэсаў. А вось калі Вы адкажаце яму з Вашае прыватнае скрыні, то ён адрэсу ўбачыць.
- Спадзяюся, Вы не займаецеся дасылками спаму?
- Не. Калі Вы падпішыцеся, мы будзем дасылаць Вам паведамленьні
толькі адносна абяцаньню. Гэта будуць або аўтаматычныя мэйлы што
да статусу абяцаньню, або нешта ад стваральніка гэтага абяцаньню
(як правіла, заклікі да большае актыўнасьці ў прамоцыі). Мы не будзем
спрадаваць ці выдаваць Вашую адрэсу e-mail ні ў якім выпадку, за выняткам адпаведнага рашэньню суда.